Наверх
Слоним
пасмурно
6 °C
Зельва
пасмурно
6 °C
Волковыск
пасмурно
7 °C
Мосты
пасмурно
7 °C
Дятлово
пасмурно
6 °C
Барановичи
пасмурно
5 °C
EUR 2.503
USD 3.9508
RUB(100) 2.8907
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У яўрэяў сёння Пурым

26 февраля 2021 13:19
Поделиться:
Пурым

Пурым

Прававерныя іўдзеі сёння, 26 лютага, святкуюць адно з важнейшых святаў - Пурым.

Галоўнымі героямі гэтай падзеі з’яўляюцца знакамітая царыца Эсфір і яе стрыечны брат Мардахей. Апошні быў набожным іўдзеем, які яшчэ з маленства быў узяты ў палон разам з царом Іехоніяй. Не маючы дзяцей, ён выхоўваў юную сірату Гадасу (Эсфір) як родную дачку.

Мардахей быў звычайным вартаўніком пры царскім двары, выратаваў жыццё цару, папярэдзіўшы пра замову. За гэта яго імя занеслі на старонкі царскага летапісу. Гэты момант адыграў важную ролю ў жыцці цэлага народа.

Цару Артаксерксу так спадабалася Гадаса, што ён зрабіў яе сваёй жонкай. Новае імя ў дзяўчыны стала Эсфір — «зорка». Некаторым прыдворным гэта ўзвышэнне прадстаўніцы іўдзейскага народа не спадабалася, і яны вырашылі загубіць не толькі Эсфір і Мардахея, але і ўвесь яўрэйскі народ. Сярод іх быў амалікіцянін Аман. Ён меў вышэйшую пасаду ў царстве і пагардліва ставіўся да ўсіх, хто не лічыўся з яго фанабэрыстасцю, не падаў долу перад яго «высакароднасцю». Аман дабіваецца таго, каб цар выдаў закон аб знішчэнні яўрэяў.

Мардахей даведаўся і паведаміў пра планы Амана Эсфіры, а таксама папрасіў заступніцтва. Пад страхам смерці мужная жанчына без запрашэння ўваходзіць да цара і запрашае яго разам з Аманам на пір. На коне было не толькі яе становішча ў грамадстве, але і само жыццё. Але яна рызыкнула і не прайграла.

Аман, думаючы, што яна не супраць яго, усцешыўся прапанове царыцы. Але, аслеплены нянавісцю, ён раіцца з жонкай і загадвае паставіць вялікую шыбеніцу для Мардахея. Шыбеніца была вышынёй у пяцьдзесят локцяў — прыблізна 25 метраў.

Цар тым часам вырашыў пачытаць летапісы. Пачуўшы пра ўчынак Мардахея, які застаўся без узнагароды, пытае ў Амана, чым аддзячыць чалавека за выратаванне. Упэўнены ў тым, што цар мае на ўвазе яго, адказаў: «Таму чалавеку, якога хоча вызначыць пашанай, хай прынясуць адзежу царскую, у якую апранаецца цар, і прывядуць каня, на якім ездзіць цар, ускладуць вянец на галаву яго… і вывядуць яго на кані на гарадскую плошчу, і абвесцяць перад ім: «Так робіцца таму чалавеку, якога цар хоча адзначыць пашанай» (Эсф. 6,7-9).

Аман вельмі быў раз’юшаны тым, што тое, што жадаў сабе,  прынеслі Мардахею.

На піры Эсфір папрасіла абароны для народа ад лютага ворага. Калі цар аб усім даведаўся, то Аман быў сам павешаны на шыбеніцы, якую падрыхтаваў для Мардахея. Таксама былі павешаныя дзесяць яго сыноў.

Пурым — з яўрэйскай — жэрабя. Гэтае жэрабя было кінутае першым паслом цара Аманам, каб вырашыць, у які дзень назначыць масавае вынішчэнне яўрэяў.
Гэтую вясёлую, шумную ўрачыстасць — Пурым — сталі адзначаць з пятага стагоддзя. Свята мае сімвалічнае значэнне — барацьбу за фізічнае выжыванне яўрэйскага народа. Звычайна яно пачынаецца з вечара. Пры агучванні імя Аман людзі гучна круцяць трашчоткі, топаюць нагамі, свісцяць і шумяць.

На святочна прыбраным стале знаходзіцца страва «вушы Амана». Дазваляецца піць столькі віна, каб не адрозніваць фразы»пракляты Аман» і «дабраславёны Мардахей». Мужчынам можна апранаць жаночую вопратку і наадварот. Гэта адзіны дзень у годзе, калі дазваляецца ўсё.

Наш канал в Telegram