
На месцы ДТЗ у Лідзе
У Лідзе 25 лютага ў 15.12 гадзін 12-гадовы падлетак трапіў пад колы легкавіка, паведамляе ДАІ УУС.
Хлопчык выбягаў спераду аўтобуса на праезджую частку дарогі, калі яго збіў аўтамабіль “КІА”.
Пасля ДТЗ падлетка адвезлі ў шпіталь на абследаванне.
Па факту наезда прызначана праверка.