Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
7 °C
Зельва
облачно с прояснениями
7 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
7 °C
Мосты
облачно с прояснениями
7 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
7 °C
Барановичи
пасмурно
7 °C
EUR 3.1186
USD 2.5864
RUB(100) 3.4027
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Гулец ФК «Слонім-2017» Аляксей Чарнадараў дапамог камандзе гродзенскага ўніверсітэта

1 марта 2021 18:46
Поделиться:
Гродзенскія футбалісты

Гродзенскія футбалісты

Паўабаронцу Аляксея Чарнадарава многія аматары слонімскага футбола памятаюць за гульню ў камандзе "Слонім-2017". Па выніках апытанкі сярод заўзятараў ён прызнаны лепшым гульцом клуба ў 2020 годзе.

Зараз футбаліст навучаецца ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце, але любімы занятак не кінуў.

На мінулым тыдні ён разам са сваёй камандай з універсітэта выйграў рэспубліканскую ўніверсіяду па міні-футболе.

Універсіяда адбылася 26 лютага на базе спартыўнага комплекса «Мапід» у Мінску. У ёй ўдзельнічалі мужчынскія зборныя з дванаццаці ўстаноў вышэйшай адукацыі рэспублікі.

У фінале «аграрнікі» аказаліся мацнейшымі за каманду з Беларускага дзяржаўнага педагічнага ўніверсітэта.

Гульня закончылася з лікам 5:3 на карысць гродзенцаў. Віншуем пераможцаў.

Наш канал в Telegram