Наверх
Слоним
пасмурно
6 °C
Зельва
пасмурно
6 °C
Волковыск
пасмурно
6 °C
Мосты
пасмурно
6 °C
Дятлово
пасмурно
6 °C
Барановичи
пасмурно
6 °C
EUR 2.503
USD 3.9508
RUB(100) 2.8907
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Мінуўшчына: Міхась Явар – талент, вернуты з нябыту

1 марта 2021 9:34
Поделиться:
На магіле Міхася Явара

На магіле Міхася Явара

І тое здзейсніў такі ж шчыры прыхільнік беларускасці, як і паэт, Алесь Белакоз разам са сваімі паплечнікамі Лявонам і Валянцінай Карповічамі, Уладзімірам Брыцько ды іншымі. Імі была адшукана магіла паэта і зараз даглядаецца. Частка захаваных твораў паўстала перад чытачамі.

Міхась Явар (сапраўднае прозвішча Міхаіл Карась) нарадзіўся ў вёсцы Мінявічы на Мастоўшчыне 27 лютага 1903 год.

Потым была Першая сусветная вайна, бежынства. Пасля сканчэння той заварухі сям’я Карася вярнулася ў родную вёску, што на беразе Нёмана. Была адбудована дабротная хата, якая і зараз там стаіць.

Трэба было з нечага жыць. Міхась быў выдатны рыбак, і злоўленую рыбу прадаваў у мястэчку Лунна. Вяртаючыся адтуль па дарозе, спяваў песні, якія сам складаў.

Талент Міхася праяўляўся і ў арганізатарскіх здольнасцях: пастаноўкі п’есаў на тутэйшых вёсках, спевы, забавы ды ўсё па-беларуску.

Міхасць Явар друкаваўся ва ўсіх Заходнебеларускіх выданнях. Ён пісаў не толькі вершы, але і паэмы. Быў сябрам Беларускай рабоча-сялянскай Грамады. Вялікая літаратурная спадчына не захавалася.

Помнік “Марам Міхася Явара”

Помнік “Марам Міхася Явара”

Паэт быў невылечна хворы на сухоты і разумеў тое. Перад смерцю куфар з рукапісамі перадаў сябру, але падчас Другой сусветнай вайны жонка таго з перасцярогі спаліла архіў.

Міхася Явара не стала 27 чэрвеня 1933 года.

Наш канал в Telegram