Наверх
Слоним
пасмурно
5 °C
Зельва
пасмурно
5 °C
Волковыск
ясно
7 °C
Мосты
ясно
7 °C
Дятлово
ясно
7 °C
Барановичи
пасмурно
5 °C
EUR 3.1186
USD 2.5864
RUB(100) 3.4027
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Паказуха прайшла паспяхова

1 марта 2021 8:46
Поделиться:

Аддзяленне для дзённага прыбывання інвалідаў

Днямі на Мастоўшчыне у межах акцыі “Адзінага дня бяспекі” ў аддзяленні дзённага прыбывання для інвалідаў, што па вуліцы Будаўнікоў, інспектарам РАНС была праведзена адпрацоўка дзеянняў па эвакуацыі спецыялістаў і наведвальнікаў аддзялення з будынка пры выпадку пажару.

У прэс-рэлізе пазначана, што наведвальнікі хутка пакінулі памяшканне па эвакуацыйным выхадам. Далей на вуліцы спецыялісты цэнтра правялі пераклічку наведвальнікаў і далі справаздачу, што ў памяшканні нікога не засталося.

Найперш, у тым памяшканні ёсць толькі адзін уваход і выхад. Эвакуацыйны адсутнічае. Паколькі зараз ёсць праблема з каранавірусам, то ў аддзяленні няма наведвальнікаў-інвалідаў.

Эвакуіраваць людзей з праблемамі апорна-рухальнага апарату, а яны там ёсць, хутка проста немагчыма. Агулам у тым цэнтры няма прадметаў, якія выклікалі б пажар.

А яшчэ хацелася б задаць пытанне кіраўніку Мастоўскага аддзялення НС падпалкоўніку Адамовічу, дэлегату Усебеларускага хурала: ці існуюць нормы эвакуацыі ў такіх выпадках, пра выкананне якіх распавядаецца ў справаздачы?

Наш канал в Telegram