Наверх
Слоним
пасмурно
4 °C
Зельва
пасмурно
4 °C
Волковыск
небольшой дождь
1 °C
Мосты
небольшой дождь
2 °C
Дятлово
небольшой дождь
2 °C
Барановичи
пасмурно
6 °C
EUR 3.1403
USD 2.6398
RUB(100) 3.4181
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімец Андрэй Масалаў застаўся з серабром

1 марта 2021 18:32
Поделиться:

Бокс

На мінулым тыдні, з 22 па 26 дютага, у Гомелі прайшоў міжнародны турнір па боксу сярод моладзі 2002-2003 года нараджэння. Слонімскі баец стаў другім у вазе 81 кг.

Турнір быў прысвечаны памяці абсалютнага чэмпіёна СССР па боксу, уладальніка крыштальнай пальчаткі, майстра спорта міжнароднага класа Аляксея Юкава.

Спартоўцы з Іспаніі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі і Узбекістана змагаліся ў дзесяці вагавых катэгорыях. Андрэй Масалаў здолеў трапіць у фінал, але ў барацьбе за вышэйшае месца на п’едэстале саступіў баксеру з Казахстана.

Гэта спаборніцтва стала адным з этапаў адбору на чэмпіянат свету ў гэтай узроставай катэгорыі.

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй турнір праходзіў без гледачоў. Тым не менш, за спаборніцтвам байцоў можна было назіраць праз анлайн-вяшчанне.

Наш канал в Telegram