Наверх
Слоним
ясно
11 °C
Зельва
ясно
11 °C
Волковыск
ясно
11 °C
Мосты
ясно
11 °C
Дятлово
ясно
11 °C
Барановичи
переменная облачность
10 °C
EUR 3.0615
USD 2.5354
RUB(100) 3.4206
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімскія ўлады не дазволілі пікет за кансалідацыю грамадства

1 марта 2021 13:22
Поделиться:
Віктар Марчык

Віктар Марчык

25 сакавіка грамадскія актывісты планавалі правеці ў гарадскім парку ў Слоніме пікет за кансалідацыю беларускага грамадства на ідэі ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці краіны. Для гэтага Віктар Марчык накіраваў у Слонімскі райвыканкам адпаведную заяву.

Таксама ў заяве ўказвалася, што слонімцы на пікеце ў чарговы раз будуць заклікаць беларускія ўлады спыніць прававое бязмежжа ў краіне, вызваліць усіх палітвязняў і правесці сёлета новыя справядлівыя прэзідэнцкія выбары.

У адказе, падпісаным намеснікам старшыні Слонімскага райвыканкама Тэрэзай Юшкевіч, сказана, што ў адпаведнасці з ч.6 артыкула 4 “Закона аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” у правядзенні пікету слонімцам адмоўлена.

Адказ з райвыканкама

Карэспандэнт “ГС” папрасіў заяўляльніка Віктара Марчыка пракаментаваць сітуацыю з адмовай у правядзенні ў Слоніме пікету.

— Летась мяне незаконна прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 23.34 КоАП РБ за тое, што я збіраў подпісы за адкліканне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Валянціна Семянякі. З-за гэтага цяпер мяне пазбавілі права выступаць у якасці арганізатара масавага мерапрыемства…

Зрузумела, улада, якую мы не выбіралі, баіцца любых масавых выступленняў людзей. Таму і напрыдумлялі законаў, якія абмяжоўваюць правы чалавека…

Дарэчы, летась па артыкуле 23.34 КоАП РБ да адказнасці прыцягнулі больш за сотню слонімцаў. І цяпер ніхто з іх (у тым ліку і я) не можа выступаць у якасці арганізатара таго ж пікету… Такі прававы абсурд атрымліваецца, — адзначыў Марчык.

Наш канал в Telegram