
Хакей
Каманды з шаснаццаці рэгіёнаў Гродзенскай вобласці, у якіх няма крытых лядовых арэн, пазмагаюцца ў Лідзе за медалі ў штогодніх абласных спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў па хакею "Залатая шайба-2021" дывізіёна "Б".
Сярод каманд 2005-2006 года нараджэння пераможцу вызначаць з 1 па 3 сакавіка.
Лепшую юнацкую каманду 2007-2009 года нараджэння назавуць 11 сакавіка — турнір пачнецца 9 сакавіка.
Пераможца ў двух групах згуляе ў Мінску на фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў.
Пасля юнацкіх турніраў настане чарга пазмагацца ў хакейных баталіх дарослым.
У Івацэвічах 13-14 сакавіка слонімская каманда «Леон» паўдзельнічае ў турніры «Волат». Акрамя слонімскай каманды, у ім зарэгістравана чатыры каманды з Гродна і адна з Мінска.