Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
2 °C
Зельва
облачно с прояснениями
2 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
1 °C
Мосты
облачно с прояснениями
1 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
1 °C
Барановичи
ясно
1 °C
EUR 3.1253
USD 2.5947
RUB(100) 3.3951
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Валеваты не данёс пасыл народнага веча да народа

1 марта 2021 10:38
Поделиться:

Юры Валеваты

Выступаючы ў раённым друку, старшыня Мастоўскага райвыканкама, дэлегат мінулага ўсебеларускага хуралу Юры Валеваты сказаў наступнае: “Уразіў выступ Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка: магутны, дзелавы, эманацыйны, глыбокі. За кожным сказаным Кіраўніком дзяржавы словам адчувалася адказнасць і перажыванні за сучаснае і будучае краіны. Гэтыя пачуцці і эмоцыі перадаліся і нам, дэлегатам. А зараз неабходна пасыл народнага веча данесці і да кожнага жыхара раёна”.

Не магу меркаваць, як мастаўляне ставяцца да поглядаў прэзідэнта на іх будучыню, але відавочна адно, што Юрый Валеваты слабавата працуе ў накірунку распаўсюду посылу народнага веча.

Гэта відавочна было ў апошні дзень лютага. Ля валютнага абменніка па вуліцы Будаўнікоў ад пачатку працы і да канцы стаяла калейка. Такое тут назіралася ў жніўні мінулага года.

Так мастаўляне вырашаюць свае фінансавыя праблемы. Варта было б на гэта паглядзець дэлегату ўсенароднага хурала, каб усвядоміць інтарэсы простых грамадзян, бо ў сваёй будучыні яны бачаць марную перспектыву і казачнымі пасыламі іх не задаволіш.

Чарга ў абменнік валюты ў Мастах

Чарга ў абменнік валюты ў Мастах

Заадно варта было заглянуць за абменнік на недабудаваны мінірынак, які павінен быў запрацаваць чатыры месяцы назад.

Наш канал в Telegram