Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
7 °C
Зельва
облачно с прояснениями
7 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
7 °C
Мосты
облачно с прояснениями
7 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
7 °C
Барановичи
пасмурно
7 °C
EUR 3.1186
USD 2.5864
RUB(100) 3.4027
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Вакансіі ў Мастах: пражыць можна, паклаўшы зубы на паліцу

2 марта 2021 17:46
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

Неяк давялося сутыкнуцца з вакансіямі па Мастах. Там афіцыйна былі запатрабаваны 90 работнікаў. Здзіўляе заробак, які прапануецца мастаўлянам. Амаль два дзясяткі пасадаў гарантуюць людзям выплаты ў 400 рублёў у месяц.

Назавем некаторыя: вадзіцель райбальніцы, педагог і метадыст цэнтра творчай моладзі, прадавец райспажыўгандлю, загадчык дома культуры, будаўнік, гукарэжысёр РДК і т. д. Выжыць за такі заробак праблемна.

Ёсць пытанні з кадрамі і ў “Мастаўдрэве”. Патрэбны інжынер-электрык з акладам у 1200 рублёў, вадзіцель аўтамабіля за 900 рублёў і іншыя.

Адносна “Мастаўдрэў” здзіўляе іншае. У сярэдзіне мінулага года генеральны дырэктар Сяргей Асосаў публічна зазначыў, што сярэдні заробак на прадпрыемстве складае болей за 1200 рублёў. Даследаванні паказалі, што просты рабочы такіх грошай не трымаў у руках. А на той час генеральны меў фіксаваны заробак, без іншых выплатаў, у 4000 рублёў. Калі скласці яго заробак і вядучых спецыялітаў, то сярэдняя сума атрымаецца.

А яшчэ прыпамінаюцца словы намесніка старшыні райвыканкама, дэлегата усебеларускага сходу Марыны Давыдзік: “Прыкладу ўсе намаганіі дзеля выканання прынятых рашэнняў…”.

Гледзіш на рэальныя лічбы, і узнікае дваякая ўражанне: ці то рашэнні тыя для мастаўлян непрымальныя, ці то Давыдзік прыкладае для іх ажыццяўлення слабыя намаганні.

Наш канал в Telegram