Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
7 °C
Зельва
облачно с прояснениями
7 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
7 °C
Мосты
облачно с прояснениями
7 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
7 °C
Барановичи
пасмурно
7 °C
EUR 3.1186
USD 2.5864
RUB(100) 3.4027
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

«Мастоўдрэў»: з лідарствам у дрэваапрацоўцы нешта не тое

4 марта 2021 12:41
Поделиться:

Дыміць "Мастоўдрэў"

Некалькі гадоў запар ААТ «Мастоўдрэў» прызнавалася лепшым сярод прадпрыемстваў гэтай галіны прамысловасці. Аднак падзеі ўчарашняга дня вымушаюць над тым задумацца.

3 сакавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №78 «Аб стварэнні і дзейнасці дрэваапрацоўчага холдынгу», куды ўваходзіць і «Мастоўдрэў».

У адпаведнасці з дакументам, акцыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ва ўпраўленні Банка развіцця Беларусі, будуць унесены ў выглядзе неграшовага ўклада ва ўстаўны фонд не лепшага прадпрыемства гэтай галіны «Мастоўдрэў», а ААТ «Івацэвічыдрэў». Гэта прадпрыемства стане ўпраляючай кампаніяй дрэваапрацоўчага холдынгу.

Даведка

У 2016 годзе 9 прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі – «Гомельдрэў», «Мастоўдрэў», «Рэчыцадрэў», «ФанДАК», «Барысаўдрэў», «Віцебскдрэў», «Магілёўдрэў», Новасвержанскі лесазавод і «Мазырскі ДАК» — перадалі ва ўпраўленне Банку развіцця. Па сутнасці, заводы знаходзіліся на мяжы поўнага спынення, нягледзячы на тое, што папярэдне ва ўсіх іх было ўкладзена 1,2 млрд. даляраў. У мадэрнізацыю вытворчасці ў Мастах укладзена болей 180 тысяч даляраў.

Банк стабілізаваў фінансавы стан прадпрыемстваў, але плаціць інвесткрэдыторам пепашкодзіла неспрыяльная цэнавая кан’юктура: напачатку 2019 года кошты на фанеру ўпалі на 30%, на ДСП – на 25%. Паўсюдна назіраўся крызіс перавытворчасці. Пры такім падзенні коштаў на гатовую прадукцыю дасягнуты беларускімі прадпремствамі ўзровень рэнтабельнасці абнуліўся.

Гендырэктар ААТ "Мастоўдрэў" Сяргей Асосаў

Гендырэктар ААТ «Мастоўдрэў» Сяргей Асосаў

Выходзіць, што ўсе тыя хвалебныя рэляцыі аб паспяховым збыце прадукцыі апошнія гады генеральным дырэктарам «Мастоўдрэў» Сяргеям Асосавым не адпавядаюць сапраўднаму стану спраў.

Наш канал в Telegram