
Стараперавалоцкая царква Ілюстрацыйнае фота
Ужо вечарам, прыблізна а сёмай, ва ўсіх храмах Слонімшчыны будзе здзяйсняцца парастас (з грэцкай — «хадайніцтва») — спецыяльнае набажэнства, якое выконваецца вечарам і за якім чытаецца 17 кафізма з Псалтыры.
Гэта кафізма («чытанне, якое можна слухаць седзячы») складаецца ўсяго з аднаго псальма і чытаецца падчас памінальных бацькоўскіх субот. Звычайна яе чытаюць святары, а ў сярэдзіне чытання адбываюцца ліціі з памінальных запісак, якія прынеслі з сабой веруючыя.
Малітваслоўі парастаса прысвечаныя памерлым. Разам з тым яны адзначаюць, што паслясмяротны лёс праведнікаў, якія хадзілі перад Госпадам, шчаслівы.
Вядомы тлумачальнік і бібліст Аляксандр Лапухін гаворыць: «Жыццё на зямлі ёсць вандраванне, падарожжа, якое здзяйсняе чалавек для дасягнення сваёй бацькаўшчыны і свайго пастаяннага, вечнага месцазнаходжання. Калі так, то зямное жыццё павінна рыхтаваць да замагільнага, да яго можа прывесці толькі безпамылкова выбраны на зямлі шлях. Гэты шлях паказаны ў Запаведзях. Хто не кіруецца імі, той памыляецца і не дасягне тагасветнай мясціны, то бок замагільнага заспакаення, як узнагароды за пасенесеную працу дзеля яго дасягнення.
У гэтым — даволі зразумелае вучэнне аб мэце зямнога існавання, бессмяротнасці чалавечай душы і тагасветнай адплаце».
У субботу, 6 сакавіка, пасля Боскай Літургіі ў храмах будуць адслужаны паніхіды. У Сусветную (Мясапусную) суботу праваслаўная царква моліцца за ўсіх памерлых праваслаўных хрысціян, незалежна ад радства. Асаблівая ўвага надаецца тым, за каго ніхто памаліцца не можа.
У нядзелю, 7 сакавіка, апошні дзень, калі праваслаўныя хрысціяне могуць ужываць мяса і мясные прадукты. У гэты дзень — загавенне.
З панядзелка пачынаецца Масленічны тыдзень. Тыдні завяршаюць падрыхтоўку да Вялікага посту.