
Ілюстрацыйнае фота
Нядаўна ў адной сельгасгаспадарцы раёна на нарадзе спецыялістаў было афіцыйна паведамлена, што затрыманы работнік малочнатаварнай фермы сельгаспрадпрыемства “Дубна”, якое ўваходзіць у склад агракамбіната “Скідзельскі”.
Затрыманы быў абвінавачаны ў эканамічных злачынствах.
Звычайна такія махінацыі аднаму чалавеку не пад сілу, і следства выяўляе пасобнікаў.
Ужо ёсць звесткі пра іншыя затрыманні, але на дадзены момант немагчыма пакуль тое дакладна праверыць.