Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
7 °C
Зельва
облачно с прояснениями
7 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
7 °C
Мосты
облачно с прояснениями
7 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
7 °C
Барановичи
пасмурно
7 °C
EUR 3.1186
USD 2.5864
RUB(100) 3.4027
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Памёр няўрымслівы беларус УЛАДЗІМІР ЛАБКО

6 марта 2021 19:53
Поделиться:
Уладзімір Лабко на сцэне

Уладзімір Лабко на сцэне

Раніцай 6 сакавіка ў сваёй роднай вёсцы Дзераўная Слонімскага раёна, на 80-м годзе жыцця ў бацькоўскай хаце на руках у роднага сына памёр Уладзімір Канстанцінавіч ЛАБКО.
Уладзімір Лабко чытае свае пародыі ў вёсцы Вострава летам 2019 года

Уладзімір Лабко чытае свае пародыі ў вёсцы Вострава летам 2019 года

У другой палове 1990-х і пачатку нулявых гадоў сярод дырэктароў школ Слонімшчыны ўзвышалася постаць дырэктара Сянькоўшчынскай сярэдняй школы Уладзіміра Лабко, які, акрамя арганізацыйнага таленту, выдзяляўся сваёй беларускасцю.

Гэта быў час, калі пры падтрымцы імперскай Расіі ў Беларусі ўмацоўваўся, набіраў сілу антынацыянальны рэжым Лукашэнкі. Уладзімір Канстанцінавіч не стаў прыстасоўвацца да новых варункаў, не адцураўся ад матчынай мовы, па-ранейшаму паўсюдна гаварыў па-беларуску.

Выйшаўшы на пенсію, Уладзімір Канстанцінавіч назаўсёды вярнуўся ў сваю вёску, дзе нарадзіўся, у сваю хату. Там, у Дзераўной, ён шмат гадоў быў старастам вёскі.

Менавіта ў тыя гады Уладзімір Канстанцінавіч патлумачыў мне, чаму пагадзіўся ўзяць на сябе такі клопат: “Мне да ўсяго ёсць справа. Няўрымслівы я”.

Уладзімір Канстанцінавіч Лабко быў і да канца жыцця застаўся Асобай. І тым прыдбаў вялікую пашану сярод усіх, хто яго знаў.

Выбіраюць супердзядулю на конкурсе ў 2018 годзе

У жніўні 2019 года, якраз напярэдадні Дня беларускага пісьменства ў нашым горадзе, у раённым доме культуры адбывалася вялікая настаўніцкая ўрачыстасць з афіцыйнай часткай і канцэртам. Усё было на той урачыстасці нібыта правільна, але няўтульна, нібыта знаходзішся ў чужым краі.

Але калі на сцэну выйшаў ветэран педагагічнай працы Уладзімір Канстанцінавіч Лабко і, атрымаўшы дзяжурныя віншаванні ад начальства, расказаў уласны дасціпны верш на нашай, беларускай мове, у зале былі самыя гучныя авацыі. Так прысутныя калегі настаўнікі віталі, падтрымалі і выказалі ўдзячнасць Уладзіміру Канстанцінавічу Лабко – Беларусу і Чалавеку. Такім ён назаўжды застаецца ў нашай памяці і сэрцы.

Уладзімір Лабко — няўрымслівы беларус

Уладзімір Лабко — няўрымслівы беларус

Светлая памяць няўрымсліваму беларусу Уладзіміру Лабко…

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram