
Ілюстрацыйнае фота
Вечарам 5 сакавіка ў вёсцы Вялікія Шылавічы на Слонімшчыне гарэла жылая хата, інфармуе МНС.
Агнём знішчана маёмасць, дах і перакрыцці ў хаце, якая выкарыстоўвалася як лецішча.
Прычына пажару высвятляецца. За апошнія суткі гэта быў адзіны пажар у вобласці.