
Гарэла кватэра Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці адбыліся два пажары, паведамляе МНС.
У першай палове дня 6 сакавіка гарэў грузавы аўтамабіль Renault Premium 2006 года выпуску ў Смаргоні. У выніку пажару пашкоджаны салон, лакафарбавае пакрыццё кузава і ветравое шкло грузавіка.
У гэты ж дзень у Лідзе гарэла кватэра ў шматпавярховіку на вуліцы Тухачэўскага. Падчас пажару загінуў гаспадар кватэры 1953 года нараджэня. Таксама агнём пашкоджана маёмасць у жылым пакоі, закопчаны сцены і столь.
Прычыны пажараў высвятляюцца.