Наверх
Слоним
пасмурно
4 °C
Зельва
пасмурно
4 °C
Волковыск
небольшой дождь
1 °C
Мосты
небольшой дождь
2 °C
Дятлово
небольшой дождь
2 °C
Барановичи
пасмурно
6 °C
EUR 3.1403
USD 2.6398
RUB(100) 3.4181
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Невядомыя Масты: ад чыгуначнай станцыі да Нёмана наўпрост

8 марта 2021 11:26
Поделиться:
Рэшткі станцыі ў Мастах

Рэшткі станцыі ў Мастах

Усім мастаўлянам знаёма воданапорная вежа ля чыгуначнай станцыі. Яе збудавалі на самым напачатку мінулага стагоддзя, у той час калі тут паўстала чыгунка. Вада неабходна была для паравозаў.
Воданапорная вежа ў Мастах

Воданапорная вежа ў Мастах

Час свідравінаў яшчэ не настаў, і неабходную ваду вырашылі пампаваць прама з Нёмана. На беразе ракі паўстала станцыя. Ад яе да вежы быў пракладзены вадапровад. Трубы былі пакладзены глыбінёй каля пяці метраў.

Давялося тое пабачыць увідавочкі. Сістэма працавала яшчэ ў васьмідзесятыя гады. На вадаправодзе надарылася аварыя, і каб адкапаць тое месца давялося выклікаць спецыяльны экскаватар.

Раней, каб дастаўляць на станцыю паліва, уздоўж вуліцы Станцыйннай была пракладзена двухкіламетровая вузкакалейка. З прыходам электрычнасці неабходнасць у ёй адпала.

Вялікія затраты на эксплуатацыю сістэмы прымусілі шукаць ёй замену. Зараз вадазабор на Нёмане стаў непатрэбны, а будынак станцыі стаіць у паўразбураным стане.

Каб лёс станцыі не напаткаў воданапорную вежу, цяпер яе спрабуюць прадаць.

Наш канал в Telegram