Наверх
Слоним
пасмурно
4 °C
Зельва
пасмурно
4 °C
Волковыск
небольшой дождь
1 °C
Мосты
небольшой дождь
2 °C
Дятлово
небольшой дождь
2 °C
Барановичи
пасмурно
6 °C
EUR 3.1403
USD 2.6398
RUB(100) 3.4181
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Пётра Крачэўскі (07. 08. 1879 — 08. 03. 1928) – першы прэзідэнт БНР з Дубна

8 марта 2021 10:39
Поделиться:
Пётр Крачэўскі

Пётр Крачэўскі

8 сакавіка чарговая гадавіна смерці старшыні Рады БНР з 1919 года па 1928 год Пятра Крачэўскага.

Нарадзіўся 7 жніўня 1879 года ў вёсцы Дубна (зараз Мастоўскі раён) Гродзенскай губерніі ў сям’і вясковага дзяка Антона.

Навучаўся ў Жыровіцкай духоўнай вучэльні, затым у Літоўскай духоўнай семінарыі ў Вільні, якую скончыў у 1902 годзе.

Настаўнічаў у Беластоцкім і Ваўкавыскім паветах. З 1909 года да пачатку Першай сусветнай вайны працуе на пасадзе інспектара ў Віленскім дзяржаўным банку. У вайну – на пасадзе справавода ў адным з лазарэтаў.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года старшыня Барысаўскага савета салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Дэлегат Усебеларускага з’езда 1917 года.

З 19 лютага 1918 года ў складзе Народнага сакратырыята Беларусі, дзяржаўны кантралёр, з красавіка народны камісар фінансаў, у траўні – народны сакратар гандлю і прамысловасці. З 13 снежня 1919 года старшыня Народнай Рады БНР.

Пасля польска-бальшавіцкай вайны і падзелу Беларусі Ўрад БНР з’язджае ў эміграцыю: напачатку ў Літву (Коўна), затым Чэхаславакію. У Празе Крачэўскі стварае Прадстаўніцтва Рады БНР. Разгарнуў шырокую дыпламатычную дзейнасць, наладзіў інфармаванне заходнееўрапейскіх краін па становішчы ў БССР і Заходняй Беларусі.

Крачэўскі дамогся ад ураду Чэхаславакіі стыпендый для беларускіх студэнтаў, стварыў Беларускі архіў у Празе. У 1926 выдаў палітычна-навуковы альманах «Замежная Беларусь».

Магіла Пятра Крачэўскага ў Празе

Магіла Пятра Крачэўскага ў Празе

Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе.

Сярод іншага займаўся творчай дзейнасцю. Аўтар вершаванай драмы «Рагнеда» (1921), вершаў, перакладаў з рускай, чэшскай і ўкраінскай моў, гістарычных і літаратурных эсэ і артыкулаў.

Наш канал в Telegram