Наверх
Слоним
пасмурно
4 °C
Зельва
пасмурно
4 °C
Волковыск
небольшой дождь
1 °C
Мосты
небольшой дождь
2 °C
Дятлово
небольшой дождь
2 °C
Барановичи
пасмурно
6 °C
EUR 3.1403
USD 2.6398
RUB(100) 3.4181
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Гэнік Лойка – скульптурны унікум з Мікелеўшчыны

10 марта 2021 8:26
Поделиться:
Гэнік Лойка

Гэнік Лойка

9 сакавіка 1962 года ў гэтай вёсцы ў сям'і Стася і Ганны нарадзілася трэцяе дзіцё. Яго назвалі Генадзем пашпартна, а па мясцоваму Гэнікам, хоць і па сённяшні дзень людзей з гэтым імем тут ласкава называюць Гендосамі.

Пасля чацвёртага класа маці, даведаўшыся пра Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, прывезла яго ў Мінск для навучання.

Наступныя гады вучобы прайшлі ў Парнаце, няведама з якой нагоды займела такую назву гэтая вучэльня. Гэнік апасля паспяхова скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, але дзякуючы Парнату стаў свядомым беларусам. Сярод іншых ён з’яўляецца адным з ініцыятараў стварэння культурнай арганізацыі «Майстроўня», што стала пралескай сучаснаа беларускага адраджэння.

Варта апусціць судовы пераслед змагара за беларускасць, бо штрафаў і адсідак было не мала.

У гэты дзень варта адзначыць Гэніка Лойку як творцу. Ён – стваральнік унікальных скульптурных пленэраў «Легенды на пяску».

Алесь Адамовіч — праца Гэніка Лойкі

Алесь Адамовіч — праца Гэніка Лойкі

У 2000 годзе, з нагоды тысячагоддзя з дня смерці полацкай князёўны Рагнеды, разам са сваімі вучнямі зрабіў у Заслаўе пясчаную скульптуру Рагнеды 40 метраў даўжынёй.

Надалей вынікам яго працы стала памятная дошка ў гонар Ларысы Геніюш у Празе на доме, дзе яна жыла, мармуровы помнік беларускай паэтцы Таццяне Сапач у вёсцы Маркава непадалёку ад Маладзечна. Потым паводле яго праекту быў зроблены помнік Францыску Скарыне і пастаўлены ў Кішынёве насупраць амбасады Беларусі. Па яго праекце ў Косаве (Івацэвіцкі раён) на тэрыторыі музэя-сядзібы Касцюшкі «Марачоўшчыны» ля Косаўскага палацу быў усталяваны першы ў Беларусі паўнафігурны помнік Тадэвушу Касцюшку. Па-за ўвагаю нельга пакінуць і створаны ім бюст Алеся Адамовіча, што пастаўлены на радзіме пісьменніка ў мястэчку Глуша на Магілёўшчыне.

Гэта толькі невялікі пералік таго, што здзейсніў мастаўлянін.

Наш канал в Telegram