
Самая вялікая труба не дыміць
Ад суботы перастала дымець асноўная труба прадпрыемства, якая сведчыла пра працу. Карэспандэнду “ГС” не давялося звязацца з генеральным дырэктарам Сяргеям Асосавым. Рабочы тэлефон не адказвае.
Намеснік дырэктара Махнач не стаў размаўляць з карэспандэнтам, бо спаслаўся на кепскую чутнасць. На наступны дзень, як засведчылі супрацоўнікі адміністрацыі прадпрыемства, ён прыхварэў.
Усё тыя ж самыя супрацоўнікі прадпрыемства распавядалі, што выдадзены загад аб прафіліктычных працах на вытворчасці.
Рабочыя ААТ наўпрост кажуць аб паломцы агрэгата, які адказвае за выхад прадукцыі прадпрыемства, а знайсці яму замену праблемна.
Рабочыя заклапочаны асноўным: ці будзе ім сталы заробак, каб пражыць?