Наверх
Слоним
пасмурно
6 °C
Зельва
пасмурно
6 °C
Волковыск
пасмурно
6 °C
Мосты
пасмурно
6 °C
Дятлово
пасмурно
6 °C
Барановичи
пасмурно
5 °C
EUR 2.5049
USD 3.9511
RUB(100) 2.8963
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

На Дзятлаўшчыне ўгналі «Mercedes-Benz 308»

11 марта 2021 9:59
Поделиться:
Угнаны «Mercedes-Benz 308»

Угнаны «Mercedes-Benz 308»

Раніцай 9 сакавіка жыхар аграгарадка Вензавец Дзятлаўскага раёна не знайшоў на месцы свой грузавы «Mercedes-Benz 308», паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Гаспадар заявіў пра ўгон машыны ў міліцыю. Хутка супрацоўнікі ДАІ знайшлі ўгананы «Mercedes-Benz 308» ў кювеце каля вёскі Скіпаравічы на Дзятлаўшчыне ў тэхнічна спраўным стане.

Гаспадар машыны выказаў здагадку, што на яго машыне мог з’ехаць 28-гадовы раней падсудны ( у тым ліку і за ўгон) жыхар Мастоўскага раёна, які раней жыў у Вензаўцы, а напярэдадні быў там у гасцях.

Як прызнаўся міліцыянерам западозраны, пасля застолля ў Вензаўцы яму не хацелася ісці дамоў пешкі. Спачатку паспрабаваў завесці адну машыну ў двары, але не атрымалася. Затым скарыстаўся «Mercedes-Benz 308», у якім гаспадар пакінуў ключы ў замку запальвання.

Па дарозе ён з’ехаў у кювет, а выехаць ужо не змог. Дамоў усё ж давялося ісці пешкі.

З дому маладога чалавека ўзялі пад варту і ўзбудзілі супраць яго крымінальную справу за ўгон.

Фота МУС

Наш канал в Telegram