Наверх
Слоним
пасмурно
4 °C
Зельва
пасмурно
4 °C
Волковыск
небольшой дождь
1 °C
Мосты
небольшой дождь
2 °C
Дятлово
небольшой дождь
2 °C
Барановичи
пасмурно
6 °C
EUR 3.1403
USD 2.6398
RUB(100) 3.4181
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Еўразвяз працягне фінансаваць пабудову станцый па абезжалезванні вады на Мастоўшчыне?

12 марта 2021 10:41
Поделиться:

Станцыя па абезжалезванню вады Ілюстрацыйнае фота

Напярэдадні ўсебеларускага народнага сходу яго дэлегат дырэктар ЖКГ Касаверскі распавёў, што ў бягучым годзе будзе пабудавана пяць станцый абезжалезвання вады: у вёсках Мікелеўшчына, Стральцы, Заполле і Галубы. І будуць яны прафінсаваныя у межах праекта Еўразвязу і Мастоўскага райвыканкама “Удзел грамадскасці і эфектыўнае кіраванне воднымі рэсурсамі ў Мастоўскім раёне”.

Па ўсяму бачна, што Еўразвяз своечасова выдзяляе грошы згодна з праектам.

На дадзены момант у межах мерапрыемстваў пілотнай ініцыятывы, магчыма, будуць рэалізаваны праекты па пабудове падобных станцый у Заполлі і Галубах. У Заполлі пражыве 201 жыхар, а ў Галубах – 165.

Абгрунтаванне такое: канцэнтрацыя жалеза ў вадзе складае 2мл/дм. куб. (гэта датычыць цэнтральнага водазабеспячэння гэтых населеных пунктаў). Далей сведчанне, што санэпідэмстанцыя не кантралюе сітуацыю ў тым пытанні: жыхары выкарыстоўваюць для піцця ваду з прыватных шахтавых калодзежаў, якасць якой не кантралюецца.

На будаўніцтва станцыі ў Заполлі патрабуецца 24 600 еўра, у Галубах – 22 000. З усімі накладнымі выдаткамі Еўразвяз павінен раскашэліцца на 57 000 еўра.

Між іншым варта заўважыць, што значная большасць жыхароў гэтых населеных пунктаў жывуць у прыватных дамах, не маюць цэнтралізаванага водазабеспячэння і карыстаюцца калодзежамі.

Агулам праект Еўразвязу па гэтай праграме сягае болей за 580 тысяч еўра, а Мастоўскі райвыканкам фінансуе яго ў памеры 64 тысяч.

Наш канал в Telegram