Наверх
Слоним
пасмурно
4 °C
Зельва
пасмурно
4 °C
Волковыск
пасмурно
4 °C
Мосты
пасмурно
4 °C
Дятлово
пасмурно
4 °C
Барановичи
пасмурно
5 °C
EUR 3.1403
USD 2.6398
RUB(100) 3.4181
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Сяргей Асосаў — падпалкоўнік запасу

12 марта 2021 13:17
Поделиться:
Таварышы афіцэры на "Мастоўдрэў"

Таварышы афіцэры на "Мастоўдрэў"

2 сакавіка міністр абароны генерал-лейтэнант Хрэнін прысвоіў званне падпалкоўніка запасу генеральнаму дырэктару ААТ “Мастоўдрэў” Сяргею Асосаву.

У святочнай атмасферы яму ўручылі кіцель з пагонамі падпалкоўніка.

На імпрэзе прысутнічалі выключна сілавікі: начальнік РАУС палкоўнік Шастак, камандзір вайсковай часткі палкоўнік Давідзюк, пракурор раёна Разуваеў, начальнік Шчучынскага аддзела Дэпартамента аховы падпалкоўнік Ярохін, начальнік Мастоўскага аддзялення МНС падпалкоўнік Адамовіч.

У гэтай сітуацыі здзіўляе іншае: з якой нагоды Сяргею Асосаву і чаму было прысвоена афіцэрскае званне? У савецкім войску ён служыў салдатам. У той навучальнай установе, дзе ён атрымаў дыплом аб вышэйшай адукацыі, веннай кафедры, якая давала магчымасць атрымаць афіцэрскае званне, не было. Невядома таксама, да якога роду войск прыпісаны Сяргей Барысавіч.

Званне афіцэра запасу вымагае, пры пэўных абставінах, быць выкліканым на вайсковую службу да 65 гадоў.

Наш канал в Telegram