
Ілюстрацыйнае фота
Днём 11 сакавіка ў Жыровічах гарэла прыватная гаспадарчая пабудова. У выніку пажару пашкоджана маёмасць, перакрыцці будынку і дах, паведамляе МНС.
Таксама днём 11 сакавіка ў аграгарадку Дварэц на Дзятлаўшчыне гарэла вясковая крама. Гаспадарчая пабудова гарэла ў гэты дзень у аграгарадку Юбілейны Ваўкавыскага раёна.
Раніцай 12 сакавіка гарэлі жылыя дамы ў вёсцы Вострава Зэльвенскага і Дабраўляны Смаргонскага раёна.
Пацярпелых у пажарах няма. Прычыны ўзгарання вывятляюцца.