Наверх
Слоним
пасмурно
17 °C
Зельва
пасмурно
17 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
15 °C
Мосты
облачно с прояснениями
15 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
15 °C
Барановичи
пасмурно
16 °C
EUR 3.0232
USD 2.481
RUB(100) 3.4629
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Сяргей Чыгрын выдаў кнігу пра Міколу Арочку на фотаздымках

15 марта 2021 10:32
Поделиться:
Мікола Арочка ў Вецявічах

Мікола Арочка ў Вецявічах

У менскім выдавецтве “Кнігазбор” выйшла з друку кніга Сяргея Чыгрына “Дзяліў трывогу і настрой” пра Міколу Арочку на фотаздымках, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Паводле аўтара, старыя фотаздымкі з жыцця пісьменніка могуць нам распавесці пра яго значна больш, чым сухія факты біяграфіі.

Вокладка кнігі

Фотаздымкі, якія склалі гэту кнігу-альбом, распавядуць нам шмат цікавага і раней невядомага пра няпросты лёс доктара філалагічных навук, беларускага паэта і літаратуразнаўца Міколы Арочкі (1930-2013), які апошнія дваццаць тры гады жыцця пражыў у роднай вёсцы Вецявічы на Слонімшчыне. Там пісьменніка і правялі ў апошні шлях вяскоўцы на мясцовы пагост, правялі да сыноў, лёс якіх быў трагічным і кароткім.

Сам Мікола Арочка не вельмі любіў публічнасць. Ён больш пісаў, працаваў, думаў. За яго жыццё сабралася шмат фотаздымкаў, якія склалі ўнікальны фотаальбом.

Усё жыццё Міколы Арочкі адлюстравана ў фотаздымках кнігі Сяргея Чыгрына “Дзяліў трывогу і настрой”. Усе здымкі ў фотакнізе падпісаны, а таксама аздоблены вершамі Міколы Арочкі рознага часу.

Кніга Сяргея Чыгрына “Дзяліў трывогу і настрой” ужо паступіла ў менскую кнігарню “Акадэмічная кніга”.

Наш канал в Telegram