Наверх
Слоним
пасмурно
11 °C
Зельва
пасмурно
11 °C
Волковыск
небольшой дождь
11 °C
Мосты
небольшой дождь
10 °C
Дятлово
небольшой дождь
10 °C
Барановичи
пасмурно
9 °C
EUR 2.485
USD 3.9333
RUB(100) 2.8874
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

З панядзелка пачынаецца Вялікі пост

15 марта 2021 8:26
Поделиться:
Божая кароўка

Божая кароўка

Мы жывем ў дзіўны час. З аднаго боку, адкрытых ганенняў на вернікаў няма, можна свабодна і без пужлівасці хадзіць у царкву, маліцца богу, удзельнічаць у таямніцах. З іншага, ачэпленыя вялікай плынню інфармацыі, мы дабравольна забруджваем нашу свядомасць, сумленне, душу грахом і цемрай, губляем надзею на выратаванне.

Яшчэ святы апостал Пётр засцерагаў сваіх вучняў, кажучы: «Будзьце цвярозымі і пільнымі, таму што супраціўнік ваш дыябал ходзіць, як рыкаючы лев, шукаючы каго паглынуць» (1 Пет. 5:8).

Вялебны Ніл Сінайскі кажа: «Не сказаў: «Уцякайце ці ухіляйцеся ад звера, які скрыжэча зубамі», але загадаў супрацьстаяць яму, бадзёра ісці супраць яго, ведаючы, што ўсякі мае моц абараніць сваю бязпеку і дзеля гэтай абароны ўва ўсіх ёсць, дадзеная ад прыроды і неад’емная зброя».

А вось што гаворыць блажэнны Феафілакт Балгарскі: «прагнучы многіх зрабіць удзельнікамі свайго адступніцтва, каб не аднаму трываць бясслаўе осуджэння, і ў гэтым знаходзіць халоднае і злобнае суцяшэнне».

Прыкладам жыцця павінна стаць Слова, Гасподзь Ісус Хрыстос, які на працягу жыцця імкнуўся рабіць справы міласэрнасці і дабрыні. За гэта пасля смерці веруючых чакае больш шчаслівы лёс у параўнанні з тымі, хто не хацеў ведаць Збавіцеля ад праклёну, граху і смерці.

Паводле Святога Пісання, праведнікі будуць пазбаўленыя вечных пакут, а грэшнікі адасланыя ў геену вогненную, дзе будзе плач і скрыгат зубоў.

Цвіце

Цвіце

Калі вы яшчэ ў задуменні, ці варта пачынаць перамены наваколля, скажу, што ўжо з панядзелка, 15 сакавіка, пачынаецца Вялікі пост. Яго яшчэ называюць «вясной для душы». Як вясной абуджаецца навакольны свет, а жыццё змяняецца да лепшага, так і царква заклікае чалавека пераглядзець свае стасункі з Богам і роднымі.

Наш канал в Telegram