Наверх
Слоним
пасмурно
4 °C
Зельва
пасмурно
4 °C
Волковыск
небольшой дождь
1 °C
Мосты
небольшой дождь
2 °C
Дятлово
небольшой дождь
2 °C
Барановичи
пасмурно
6 °C
EUR 3.1403
USD 2.6398
RUB(100) 3.4181
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Гэты дзень у гісторыі. Нацкава: жахлівая расправа партызан над мірнымі жыхарамі

16 марта 2021 12:51
Поделиться:

Павал Булак

Гэта адбылося 16 сакавіка 1943 года ў вёсцы Нацкава Мастоўскага. У той дзень партызаны атрада «Перамога», якім камандаваў Павал Булак, ураджэнец Зэльвеншчыны, забіў 27 чалавек, спаліў болей дзесятка дамоў і іншых пабудоў.

Помнік ахвярам партызан на могілках у Нацкаве

Прычынай таму стала стварэнне ў вёсцы самааховы. Яна паўстала дзеля самаабароны: немцы звычайна наведваліся днём і адбіралі прадукты харчавання, партызаны прыходзілі ноччу. Апошнія бралі ўсё, што траплялася пад руку: боты, кажухі, чэсаны лён, нават не аднойчы скаціну з хлява выводзілі.

Партызанамі былі жыхары суседніх вёсак Малькавічы, Курылавічы, Дзярэчын і іншых. Тыя рэчы партызаны перадавалі ў свае сем’і.

У той дзень самаахова, якую арганізаваў Васіль Сіруцік, напачатку карнай аперацыі партызан разбеглася. Уцякалі, хто мог, і вяскоўцы. Шмат каго дасталі партызанскія кулі.

Усё тое было дэталёва даследавана пісьменнікам Міхасём Скоблам. Аб тым не раз распавядаў карэспандэнту «ГС» складальнік кнігі «Памяць. Мастоўскі раён» Аляксей Сабасцян, ураджэнец Нацкава, якому на той час было амаль два гады. Тады пашчасціла выжыць яму і яго бацькам у той калатнечы. Толькі ўспаміны Сабасцяна ў кнігу не патрапілі.

Паўлу Булаку ў Дзярэчыне пастаўлены помнік.

Фота з архіва аўтара

.

Наш канал в Telegram