Наверх
Слоним
пасмурно
4 °C
Зельва
пасмурно
4 °C
Волковыск
небольшой дождь
1 °C
Мосты
небольшой дождь
2 °C
Дятлово
небольшой дождь
2 °C
Барановичи
пасмурно
6 °C
EUR 3.1403
USD 2.6398
RUB(100) 3.4181
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Мастаўлян папярэджваюць: на працягу дзесяці дзён будуць чутны выбухі

17 марта 2021 13:45
Поделиться:

Недабудаваны завод ЖБК

Раёнка і сайт райвыканкама, каб не было лішніх хваляванняў, датэрмінова папярэдзілі мастаўлян, што з 21 па 31 сакавіка ў раёне будзе праводзіцца праца па зносу аварыйнага будынку недабудаванай вытворчай базы БУ-103 ААТ «Буд-мантаж трэста №19».

Узрываць будуць дабротныя пліты, маналітныя слупы, якіх зараз не знойдзеш, і іншае. Усё гэта было б запатрабавана прадпрымальнікамі, каб яны тое займелі. Але ў мясцовай улады тактыка, відаць, іншая: лепш зруйнаваць, чым аддаць.

Спецыялісты на месцы

Даведка

Завод ЖБК распачаў будавацца напрыканцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Месца было выбрана ў лесе між вёскамі Вялікія і Малыя Сцяпанішкі, паблізу чыгункі.

Быў збудаваны адміністрацыйны будынак і падсобныя пабудовы, якія зараз належаць прадпрыемству «Усход», што займаецца вырабам шчапы і пастаўкай яе за мяжу.

Вытворчыя цэхі, дзе мелася стварыць паўтысячы рабочых месцаў, у сувязі з распадам Савецкага Саюза і спыненнем фінансаванне, былі недабудаваныя і засталіся нікому не патрэбныя на працягу 30-ці гадоў.

На сённяшні дзень работы па зруйнаванні ідуць поўным ходам. Тут працуюць спецыялісты сваёй справы (падрыўнікі) адной з воінскіх частак. У прыватнай гутарцы яны выказалі непаразуменне знішчэнню такіх будматэрыялаў, але запэўнілі, што пастаўленая ім задача будзе выканана і ў вызначаны тэрмін.

Пра тое, што будаўніцтва тут адбывалася капітальнае, якаснае сведчаць тэрміны яго знішчэння – дзесяць дзён. Халтуру можна падарваць за гадзіну.

Наш канал в Telegram