Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
0 °C
Зельва
облачно с прояснениями
0 °C
Волковыск
пасмурно
-0 °C
Мосты
пасмурно
0 °C
Дятлово
пасмурно
0 °C
Барановичи
пасмурно
-1 °C
EUR 2.9489
USD 2.5876
RUB(100) 3.3875
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

На Слонімшыне вывезлі тавар з сельскіх комплексных прыёмных пунктаў (абноўлена)

19 марта 2021 16:33
Поделиться:
На сельскім сходзе ў Міжэвічах у 2019 годзе

На сельскім сходзе ў Міжэвічах у 2019 годзе

З апошніх чатырох комплексных прыёмных пунктаў у вёсках Сасноўка, Азярніца, Вострава і Міжэвічы ў Слонімскім раёне на гэтым тыдні вывезлі тавар.
КПП у Міжэвічах

КПП у Міжэвічах

Так пачаўся працэс ліквідацыі гэтых апошніх чатырох кропак у колішніх Дамах быту на Слонімшчыне, дзе вяскоўцы яшчэ мелі магчымасць замовіць некаторыя бытавыя паслугі і патрэбныя тавары.

Прыехалі забіраць тавар з КПП у Міжэвічах 19.03.2021 года

— Учора аддала ўвесь тавар. 25 сакавіка паеду ў Слонім справаздачыцца — і ўсё, гэта будзе мой апошні працоўны дзень. З Дома быту вывезуць мэблю, а будынак застанецца гніць. У Востраве яго наўрад ці хто купіць. Такая ж сітуацыя і ў астаніх трох КПП у раёне, — распавяла ў размове з карэспандэнтам “ГС” работнік КПП у Востраве Валянціна 19 сакавіка.

У Востраве на сходзе ў 2018 годзе

У Востраве на сходзе ў 2018 годзе

Самі жыхары Вострава (як і суседніх Міжэвіч) не згодныя з такім станам рэчаў. Людзі лічаць, што мясцовыя ўлады іх падманулі, калі на сходах абяцалі захаваць у вёсках КПП, а цяпер іх спешна ліквідуюць.

— Нам жа старшыня райвыканкама Хоміч абяцаў і прадстаўніку прэзідэнта па Гродзенскай вобласці Караеву ў афіцыйным лісце, што ў Востраве застанецца працаваць наш КПП. І Караеў абяцаў на прыёме ў Слоніме, што ніхто не збіраецца закрываць гэтыя пункты, калі людзям яны патрэбныя. І што яны цяпер робяць?!..

Мы рыхтуем скаргу ў Гродзенскі аблвыканкам, будзем зноў збіраць подпісы ў Востраве і ў Міжэвічах, каб нам пакінулі нашы КПП. Калі спатрэбіцца, то і да суда дойдзем, каб іх адстаяць, — сказала карэспандэнту “ГС” вясковая актывістка з Вострава Дана Яўхута.

Аб’ява каля Дома быту ў Востраве 2018 года

Ці дадуць гэтыя захады вяскоўцаў жаданы ім плён, калі механізм ліквідацыі апошніх КПП у раёне ўжо запушчаны, пакажа час.

Міжэвічы. Дарога на Слонім 19.03.2021 года

А цяпер тым з іх, хто здаваў пасцельную бялізну ў пральню, патрэбна яе хутка забраць са сваіх КПП. Вельмі верагодна, што гэта была апошняя паслуга, якой скарысталіся праз свае прыёмныя пункты жыхары Сасноўкі, Азярніцы, Вострава і Міжэвіч.

Вяскоўцы ў Востраве

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram