
Ратавальнікі Ілюстрацыйнае фота
Днём 19 сакавіка ў Лідзе на вуліцы Горкага падчас пажару загінуў у сваёй кватэры яе гаспадар, паведамляе МНС.
У жылым пакоі, дзе здарыўся пажар, закопчаны сцены, агнём знішчаны пасцельныя прыналежнасці і пашкоджана маёмасць.
Вечарам гэтага ж дня гарэла кватэра ў аграгарадку Ханевічы Свіслацкага раёна. Там абышлося без ахвяраў. У выніку пажару пашкоджана шафа, закопчаны сцены і столь.
Таксама вечарам 19 сакавіка на мехдвары гарадскога пасёлка Радунь Воранаўскага раёна ў механічнай майстэрні загарэўся пагрузчык. Агнём пашкоджана кабіна, маторны адсек пагрузчыка, а таксама шкло і лакафарбавае пакрыццё трактара, які стаяў побач.
Прычыны пажараў высвятляюцца.