Наверх
Слоним
пасмурно
14 °C
Зельва
пасмурно
14 °C
Волковыск
дождь
11 °C
Мосты
небольшой дождь
11 °C
Дятлово
небольшой дождь
11 °C
Барановичи
пасмурно
13 °C
EUR 3.0592
USD 2.518
RUB(100) 3.4103
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Цяпла бліжэйшым часам не чакаецца

21 марта 2021 12:55
Поделиться:
Вясна ў Слоніме

Вясна ў Слоніме

Як паведамляе Белгідрамет, на наступным тыдні ў Беларусі асабліва цяпла чакаць не выпадае, рэтранслюе БЕЛТА.

У панядзелак, 22 сакавіка, надвор’е будзе фарміраваць франтальны раздзел і няўстойлівая паветраная маса з паўночнага захаду Еўропы. Павялічыцца і ўшчыльніцца воблачнасць. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, удзень месцамі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. У начны і ранішні час у асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні з пераходам на паўночны ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 7, удзень — ад мінус 1 да плюс 6.

У аўторак і сераду, 23-24 сакавіка, Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванага ў халаднаватым паветры. Чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай на асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні слабы. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-8 градусаў марозу, месцамі — да мінус 10. Удзень будзе 1-8 градусаў цяпла.

«З надыходам каляндарнай вясны бурных вясновых працэсаў пакуль не відаць. Чаканае надвор’е па тэмпературным рэжыме на 1-3 градусы халаднейшае, чым звычайна», — падсумавалі ў Белгідрамеце.

Наш канал в Telegram