
Бусік мастаўляніна ў Гродне
Гаспадар машыны паехаў у Гродна і на вуліцы Суворава ўбачыў свой бусік разбітым.
Мастаўлянін звярнуўся ў міліцыю. Усё, што ён ведаў пра майстра, дык гэта імя і нумар тэлефона, які маўчаў.
Аператыўнікі Кастрычніцкага РАУС Гродна ўстанавілі асобу і месца знаходжання западозранага ў злачынстве.
Як высветлілася, малады чалавек некалькі дзён ездзіў на чужой машыне, пакуль не патрапіў у аварыю. Пасля гэтага пашкоджаны бус ён прыпаркаваў на вуліцы Суворава і перастаў выходзіць на сувязь.
Паколькі гаспадар машыны не даваў майстру дазволу на ёй ездзіць, то супраць гродзенца ўзбуджана крымінальная справа за ўгон. А ўлічваючы, што летась ён ужо быў асуджаны за крадзеж без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, то цяпер майстра ўзялі пад варту.