Наверх
Слоним
пасмурно
4 °C
Зельва
пасмурно
4 °C
Волковыск
небольшой дождь
2 °C
Мосты
пасмурно
2 °C
Дятлово
пасмурно
2 °C
Барановичи
небольшой дождь
6 °C
EUR 3.1403
USD 2.6398
RUB(100) 3.4181
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Карэспандэнта “Газеты Слонімскай” у Мастах Язэпа Палубятку пакінулі начаваць у міліцыі. Дома ў яго правялі ператрус

22 марта 2021 20:19
Поделиться:
Язэп Палубятка

Язэп Палубятка

Пра гэта ў тэлефоннай размове распавяла аўтару гэтых радкоў жонка Язэпа Палубяткі Ларыса Васільеўна вечарам 22 сакавіка.

А раніцай у панядзелак Палубятка пайшоў на допыт у Мастоўскі РАУС па позве капітана міліцыі Паўла Сіўца на 11 гадзін. Дамоў ён не вярнуўся.

Затое ў 12 гадзін на кватэры Палубяткі ўжо пачынаўся ператрус з санкцыі пракурора.

З якой нагоды, па якой справе, у якой якасці нашага карэспандэнта выклікалі ў міліцыю — не было сказана ні ў самой позве, якую Палубятку даставілі ў пятніцу, 19 сакавіка, проста на кватэру, ні потым вусна яго жонцы.

— Іосіф пайшоў у міліцыю на 11 гадзін, а ўжо ў 12 прыехала міліцыя з ператрусам. Паказалі санкцыю пракурора. З міліцыянерамі былі двое панятых-сутачнікаў. Паглядзелі паперы, кнігі, часопісы. Забралі сістэмны блок камп’ютара, мабільны тэлефон, які муж пакінуў дома, сканер, фотаапарат. Калі я запытала, ці вернецца Іосіф дамоў, то сказалі, што вернецца. А калі вечарам я пазваніла дзяжурнаму і спытала, дзе муж, дзяжурны адказаў, што муж будзе сёння начаваць у міліцыі. Больш нічога не сказаў. Відаць, заўтра будзе суд, калі не выпусцілі. Але які, за што?.. Яны нічога не кажуць, — распавяла па тэлефоне жонка Язэпа Палубяткі Ларыса Васільеўна.

—Калі мне прынеслі гэтую позву, то на маё пытанне, чаго выклікаюць, Сівец сказаў, што гэта з-за маіх публікацый у тэлеграм-каналах. Але ў мяне няма тэлеграм-канала і я нічога ні ў якіх тэлеграм-каналах не публікаваў. І я, сапраўды, не ведаю, з-за чаго спатрэбіўся міліцыі?.. Мяркую, што перад 25 сакавіка яны праводзіць сваю традыцыйную ўжо зачыстку. Вось і да мяне дайшла чарга, — сказаў у тэлефоннай размове з карэспандэнтам “ГС” Язэп Палубятка напярэдадні свайго паходу ў міліцыю.

Мы будзем сачыць, якую справу “прышыюць” нашаму ўласнаму карэспандэту на Мастоўшчыне Язэпу Палубятку.

Фота з архіва “ГС”

Наш канал в Telegram