
Гандбол
У спарткомплексе Слоніма 23 сакавіка прайшлі занальныя гульні спартакіяды школьнікаў Гродзенскай вобласці па гандболу сярод юнакоў 2006-2007 года нараджэння.
Каб трапіць у фінал, слонімскія гульцы павінны былі перамагчы супернікаў з Карэлічаў і Ваўкавыска.
З гэтай задачай нашы гандбалісты выдатна справіліся.
Спачатку яны ўпэўнена разабраліся з карэліцкай зборнай — 36:25. Потым не пакінулі шанцаў на перамогу камандзе з Ваўкавыска — 38:16.
Наперадзе фінал, які пройдзе ў Гродне. Пажадаем спартоўцам поспеху.