Наверх
Слоним
пасмурно
4 °C
Зельва
пасмурно
4 °C
Волковыск
небольшой дождь
1 °C
Мосты
небольшой дождь
2 °C
Дятлово
небольшой дождь
2 °C
Барановичи
пасмурно
6 °C
EUR 3.1403
USD 2.6398
RUB(100) 3.4181
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Карэспандэнта “Газеты Слонімскай” Язэпа Палубятку ў суд не дастаўлялі (абноўлена)

23 марта 2021 13:51
Поделиться:
Язэп Палубятка за журналісцкай працай

Язэп Палубятка за журналісцкай працай

Затрыманага ўчора на допыце ў Мастоўскім РАУС уласнага карэспандэнта “ГС” на Мастоўшчыне Язэпа Палубятку сёння, 23 сакавіка,  у суд не дастаўлялі.

— Раніцай я пазваніла ў міліцыю спытацца, што з мужам. Дзяжурны сказаў, што сёння яго даставяць у суд і будуць судзіць. За што будуць судзіць, не сказаў. Я не магу пайсці ў суд, бо даглядаю хворую маму. Наступны раз буду званіць ім ужо пасля 16 гадзін, калі муж не вернецца дамоў, — распавяла аўтару гэтых радкоў жонка Язэпа Палубяткі Ларыса Васільеўна ў першай палове дня.

Вечарам Ларысе Палубятка ў міліцыі сказалі, што па тэлефоне ніякай інфармацыі пра мужа даваць ёй больш не будуць і запрасілі з пашпартам да іх. Ларыса Васільеўна сабрала для мужа перадачу і прыйшла ў Мастоўскі РАУС. Там ёй паведамілі, што супраць мужа завялі адміністрацыйную справу, але ў суд яе яшчэ не перадавалі і мужа туды сёння не дастаўлялі.

— Падмануў мяне дзяжурны раніцай. Не было сёння суда. І не сказалі, калі будзе. Завялі, кажуць, адміністрацыйную справу. А якую справу, за што — не кажуць. Перадачу прынялі: сок, ваду, каўбасу, курыцу, мыла, кнігу, сшытак, асадку. Думаю, бліжэйшыя дні будуць трымаць мужа пад вартай па той адміністрацыйнай справе, невядома за што. Калі перададуць справу ў суд і калі будзе суд, мне ў міліцыі не сказалі. Відаць, і самі яшчэ не ведаюць, за што яго судзіць, — распавяла жонка Язэпа Палубяткі пасля вяртання з міліцыі.

Нагадаем, што ў позве Палубяткі з’явіцца ў міліцыю 22 сакавіка, якую яму ўручыў дома 19 сакавіка капітан Павел Сівец, не было ўказана, па якой справе і ў якім статусе яго туды выклікаюць.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram