
На месцы ДТЗ
ДТЗ адбылося недалёка ад мясцовай аварыйна-выратавальнай станцыі №1. У “Фордзе” аказаўся заблакаваным 47-гадовы вадзіцель.
Баец унутранай службы Арцём Скач, які дзяжурыў на КПП, пачуў удар і выглянуў на вуліцу. Пра здарэнне ён адразу паведаміў дыспетчару, а сам кінуўся на дапамогу.

Прыехалі інспектары ДАІ
Вадзіцельсая дзверца ў легкавіку была адкчынена. Мужчына спрабаваў сам выйсці з машыны, але сіл не хапіла. Ратавальнік дапамог яму і кантраляваў стан да прыезду хуткай дапамогі.

Пацярпелага грузяць у машыну хуткай дапамогі
Пацярпелы паскардзіўся на дрэннае самаадчуванне.
Тым часам іншыя байцы змены адключылі акумулятар у легкавіку, пазначылі месца ДТП сігнальнымі конусамі і дапамаглі медыкам пагрузіць пацярпелага ў машыну хуткай дапамогі для шпіталізацыі.
Фота і відэа МНС