
"Новы Замак" за 2020 год

Рэдактар і аўтар «Новага Замка» Янка Трацяк
Як адзначыў у размове з карэспандэнтам “ГС” рэдактар альманаха Янка Трацяк, у гэтым выпуску Слонім прадстаўляюць Святлана Адамовіч, Мікола Канановіч і Сяргей Чыгрын. Два аўтары ёсць з Ліды і па аднаму — з Навагрудка, Шчучына і Дзятлава.

Аўтары і рубрыкі «Новага Замка»-2020
Усяго ў “Новым Замку” за 2020 год прадстаўлены 24 аўтары ў 13 рубрыках на 310 старонках.
Папяровы наклад апошняга выпуску альманаха складае ўсяго 70 асобнікаў. Прэзентацыя “Новага Замка”-2020 плануецца на пятніцу, 16 красавіка, у Гродне. Пазней на гэты конт будзе дадатковая інфармацыя.
Тым часам рэдактар альманаха Янка Трацяк запрашае творцаў Гродзеншчыны дасылаць свае творы ў сёлетні, 10 выпуск “Новага Замка”.
Творы прымаюцца на электронны адрас [email protected] у вордаўскіх файлах. Таксама аўтарам патрэбна дасылаць фотаздымак памерам не менш за 1 мгб і сціслую біяграфічную даведку з акцэнтам на літаратурнай творчасці.
І памятайма: літаратурны альманах “Новы Замак” выходзіць на беларускай мове.