
Гарыць птушнік
У другой палове дня 2 красавіка ў вёсцы Міцкевічы Гродзенскага раёна ў адным з шасці будынкаў мясцовага птушніка па гадаванню курэй-бройлераў загарэлася саламяная падсцілка, паведамляе МНС.
Пажарныя ліквідавалі ўзгаранне і выратавалі больш за 27 тысяч куранят-двухдзёнак. Усяго там утрымлівалася 28 тысяч куранят.





Людзі ў выніку пажару не пацярпелі. Агнём пашкоджаны падсціл на плошчы 50 квадратных метраў.
Прычына пажару высвятляецца.
Фота МНС