Наверх
Слоним
пасмурно
11 °C
Зельва
пасмурно
11 °C
Волковыск
небольшой дождь
11 °C
Мосты
небольшой дождь
10 °C
Дятлово
небольшой дождь
10 °C
Барановичи
пасмурно
9 °C
EUR 2.485
USD 3.9333
RUB(100) 2.8874
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

 З Вялікаднем! Віншаванне біскупа Аляксандра Кашкевіча

3 апреля 2021 16:44
Поделиться:
Біскуп Аляксандр Кашкевіч

Біскуп Аляксандр Кашкевіч

Са святам Уваскрасення Хрыстовага віншуе ардынары гарадзенскай дыяцэзіі, біскуп Аляксандр Кашкевіч, паведамляе "Радыё Рацыя".

У сваім слове ён умацоўвае вернікаў, падтрымлівае іх у перажываннях, якія шле ў іх жыццё смутак і страх. „Хрыстос пасярод Вас,” – кажа каталіцкі ўладыка.

– Нягледзячы на тое, што мы перажываем радасць, ці смутак, Ён заўсёды побач, таму няхай замест непакою і страху, замест цемры і няўпэўненасці, якія ў апошні час агарнулі наша жыццё, прыйдзе сёння радасная вестка: Пан уваскрэс, Ён з намі.

Ужо праз некалькі дзён гарадзенская дыяцэзія будзе адзначаць трыццацігоддзе ад моманту свайго стварэння. Вялікая справа за гэты час праведзена ў аднаўленні структураў Каталіцкай Царквы, што цешыць, ардынарыя, які ўвесь гэты час апякуецца дыяцэзіяй.

– За гэты час адбылося вельмі шмат. З’явіліся новыя парафіі, было адноўлена шмат святыняў, а наш мясцовы касцёл атрымаў маладых святароў. Новыя малітоўныя групы і душпастарствы вядуць актыўную дзейнасць. Усё гэта здзейснілася, дзякуючы вялікаму ўнёску свецкіх і духоўных асобаў, за што я сёння ім вельмі ўдзячны.

Гэтыя падзеі і свята Вялікадня, дае нагоду ўсім вернікам Каталіцкай Царквы адчуць сябе супольнасцю, больш з’яднанай і моцнай.

Наш канал в Telegram