
Самагонны заводзік у лесе Ілюстрацыйнае фота
Лідэрамі па вытворчасці самагону на Гродзеншчыне на гэтым тыдні сталі Свіслацкі і Бераставіцкі раёны, канстатуе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Усяго супрацоўнікі міліцыі выявілі і забралі больш за 180 літраў самагону, 5400 літраў брагі, а таксама 126 літраў спіртавой вадкасці. Разам з гэтым у самагоншчыкаў канфіскаваліся і самагонныя апараты.