Наверх
Слоним
пасмурно
4 °C
Зельва
пасмурно
4 °C
Волковыск
небольшой дождь
1 °C
Мосты
небольшой дождь
2 °C
Дятлово
небольшой дождь
2 °C
Барановичи
пасмурно
6 °C
EUR 3.1403
USD 2.6398
RUB(100) 3.4181
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Гэты дзень у гісторыі: на Слонімшчыне нарадзіўся Барыс Данілюк

5 апреля 2021 9:27
Поделиться:
Барыс Данілюк

Барыс Данілюк

5 красавіка 1923 года ў вёсцы Старыя Дзявяткавічы на Слонімшчыне ў сям’і святара, удзельніка Слуцкага паўстання 1920 году Хведара Данілюка, нарадзіўся сын Барыс.

З 1933 году Барыс Данілюк вучыўся ў пачатковай школе ў Слоніме, а з восені 1935 і да канца 1939 году — у польскіх гімназіях у Слоніме і ў Баранавічах.

У 1940 годзе пакінуў навуку і пачаў дапамагаць бацьку на гаспадарцы.

У Другую сусветную вайну працаваў сакратаром і школьным інспэктарам у Слоніме, у беларускай Самапомачы, кіраваў мастацкай самадзейнасцю ў Слоніме, быў спартовым інструктарам у Саюзе беларускай моладзі, служыў перакладчыкам пры 48-м Беларускім батальёне, браў удзел у 2-м Усебеларускім кангрэсе. Акрамя гэтага спяваў у хоры Антона Валынчыка, быў танцорам у танцавальным гуртку, а таксама ўдзельнічаў у драматычным гуртку, які існаваў пры Слонімскім Народным Доме.

У лістападзе 1943 году ажаніўся з Марыяй Дземідовіч. У ліпені 1944 году разам з сям’ёй з’ехаў на Захад. На эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША ўсё жыццё займаўся беларускай справай.

Памёр Барыс Данілюк у 2011 годзе ў ЗША. Пахаваны на беларускіх могілках у штаце Нью-Джэрсі.

Кніга Барыса Данілюка

У Мінску, пасмяротна, у 2012 годзе выйшла кніга ўспамінаў Барыса Данілюка «Азіраючыся расой выетымі вачыма».

Наш канал в Telegram