
Хведар Нюнька
6 сакавіка 1928 года ў вёсцы Алешавічы на Мастоўшчыне нарадзіўся будучы беларускі грамадскі і культурны дзеяч у Літве Хведар Нюнька.
Хведар Нюнька з’яўляўся старшынёй Таварыства беларускай культуры ў Літве з 1989 па 2014 год.
Таксама Хведар Нюнька з’яўляўся сузаснавальнікам і сябрам Вялікай Рады згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, а з 1997 года — сябар прэзідыюму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Памёр Хведар Нюнька ў Вільні 15 жніўня 2018 года ва ўзросце 90 гадоў.