
Згарэў легкавік Ілюстрацыйнае фота
Днём 5 красавіка на Паўднёвай вуліцы ў Слоніме загарэўся легкавы аўтамабіль “Рэно Лагуна” 1999 года выпуску, паведамляе МНС.
У выніку легкавік згарэў. Прычына пажару высвятляецца.
Нагадаем, што за двое апошніх сутак гэта ўжо другі выпадак пажару аўтамабіля на Слонімшчыне.