
Куток памяці Генадзя Вількіцкага
7 красавіка 2013 года ў Слоніме памёр заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Генадзь Вількіцкі, які выхаваў шэраг таленавітых спартсменаў.
Вількіцкі ўзначальваў ДЮСШ №3, быў загадчыкам аддзела па фізічнай культуры, спорце і турызме Слонімскага гарвыканкама.
У Слоніме ў яго гонар праводзяцца адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы.
Фота з архіва «ГС»