Наверх
Слоним
пасмурно
5 °C
Зельва
пасмурно
5 °C
Волковыск
ясно
7 °C
Мосты
ясно
7 °C
Дятлово
ясно
7 °C
Барановичи
пасмурно
5 °C
EUR 3.1186
USD 2.5864
RUB(100) 3.4027
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Міні-рынак гатовы прыняць прадаўцоў, а яны туды не ідуць

7 апреля 2021 10:29
Поделиться:
Міні-рынак у Мастах

Міні-рынак у Мастах

Аб праблемах працы вулічных гандляроў у Мастах “ГС” пісала не аднойчы. Напачатку іх прыцяснялі, але потым райвыканкам вызначыў некалькі месцаў для іх працы. Адно з іх – ходнік і газон па вуліцы Будаўнікоў ля крамаў.

Умовы працы жадалі лепшага. Так доўжылася на працягу дзясятка гадоў. Урэшце тут прыватным чынам быў збудаваны міні-рынак з навесамі, пастаўлены біятуалет. Пасля доўгіх адкладванняў заканчэння працы над аб’ектам, ён быў гатовы прыняць прадаўцоў 1 красавіка. Аднак адкрыццё не адбылося.

Вулічныя прадаўцы не пагадзіліся пайсці працаваць пад навесы. Напачатку мелася, што яны за абсталяванае гандлёвае месца будуць плаціць за дзень працы да пяці рублёў, у залежнасці ад колькасці прададзенага тавару.

Прадаўцы ў прыватнай гутарцы палічылі, што кошт арэнды вялікі.  Неўзабаве да іх прыйшла работніца райвыканкама і засведчыла, што яны будуць плаціць ў дзень пяцьдзесят капеек. Але і тут не было знойдзена паразуменне.

Чым закончыцца канфлікт — невядома.

Варта зазначыць, што арганізатар міні-рынку павінен штомесячна сплачваць ЖКГ за арэнду невялікай часткі былой платнай стаянкі трыста рублёў.

Наш канал в Telegram