Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
7 °C
Зельва
облачно с прояснениями
7 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
7 °C
Мосты
облачно с прояснениями
7 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
7 °C
Барановичи
пасмурно
7 °C
EUR 3.1186
USD 2.5864
RUB(100) 3.4027
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Як дзве хвалі каронавіруса паўплывалі на працу ў розных прафесіях

7 апреля 2021 12:46
Поделиться:
Як дзве хвалі каронавіруса паўплывалі на працу ў розных прафесіях
Эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя расказалі пра тое, як вірус уплывае на псіхічны стан і жаночае здароўе.

Па словах доктара, каардынатара праграм па грамадскай ахове здароўя офіса СААЗ у Беларусі Валянціна Русовіча, уплыў каронавіруса на псіхічнае здароўе людзей праяўляецца ў наступным:
• страх захварэць і памерці;
• страх заразіцца падчас звароту да дактароў і як вынік – людзі не звяртаюцца да медыкаў;
• адчуванне бездапаможнасці ў абароне блізкіх і страх іх страціць;
• успрыманне сімптомаў іншых хвароб за сімптомы каронавіруса;
• павелічэнне ўжывання алкаголю, псіхаактыўных рэчываў.
Як абараніць сваё псіхічнае здароўе?
• Прызнаць негатыўныя эмоцыі;
• быць на сувязі з сябрамі і сям’ёй;
• падтрымліваць здаровы лад жыцця – правільнае харчаванне, фізічныя практыкаванні, адмовіцца ад курэння і алкаголю ці хаця б скараціць іх ужыванне;
• атрымліваць інфармацыю пра дзеянні і меры засцярогі з надзейных крыніц, на пэўны час скараціць чытанне кепскіх навін.
Доктар Мэры Элунед Гафілд з Дэпартамента сэксуальнага і рэпрадуктыўнага здароўя і даследаванняў СААЗ адзначыла, што не варта зніжаць узровень кансультавання па пытаннях цяжарнасці і планавання сям’і, а па магчымасці перавесці кансультацыі ў анлайн-фармат.
Па яе словах, у пандэмію на 10% знізіўся ахоп паслуг для жанчын падчас цяжарнасці і паслуг для нованароджаных. Па ацэнках СААЗ, з пандэміяй у статыстыку дадалося 28 тысяч мацярынскіх смерцяў і 168 тысяч смерцяў немаўлят.
З’явіліся парушэнні ў паслугах па планаванні сям’і. Па ацэнках СААЗ, гэта праявілася ў мільёнах незапланаваных цяжарнасцяў.
Што павінны рабіць мы, а што – сістэма аховы здароўя
Спецыяльны прадстаўнік рэгіянальнага дырэктара СААЗ у Беларусі доктар Масурд Дара расказаў пра тое, якія санітарныя меры падчас пандэміі каронавіруса павінна прымаць сістэма аховы здароўя, а якія – мы з вамі.
Санітарныя мерапрыемствы, агучаныя экспертам, вядомыя большасці з нас. Гэта:
• гігіена рук;
• рэспіраторная гігіена;
• фізічная дыстанцыянаванне;
• скарачэнне перасоўванняў, аддаленая праца, лічбавыя зносіны;
• рэгулярная ачыстка і дэзынфекцыя навакольнага асяроддзя;
• ранняе выяўленне хвароб.
Як павінна рэагаваць сістэма аховы здароўя на выклікі COVID-19? Масурд Дара адзначае наступныя пункты:
• надзейная сістэма нагляду;
• развітая лабараторная сетка, стратэгіі хуткага і эфектыўнага тэставання;
• абарона і падтрымка медыкаў, ахова іх псіхічнага здароўя;
• якасная клінічная дапамога, назіранне дома, інтэнсіўная тэрапія;
• вакцынацыя;
• камунікацыі і абазнанасць грамадскасці;
• вялікая ўвага да фактараў, якія абумоўліваюць высокую смяротнасць;
• падрыхтаванасць да наступнай або спадарожнай пандэміі.

Наш канал в Telegram