
"Слонімскія цудадзействы"
Абласны фестываль дзіцячых узорных тэатральных калектываў “Слонімскія цудадзействы” пройдзе ў мясцовым цэнтры культуры і ў Слонімскім драмтэатры ў суботу, 10 красавіка. Фестываль урачыста стартуе ў 10.00 у вялікай зале цэнтра культуры.
На 13 год свайго існавання “Слонімскія цудадзействы” збяруць у горадзе над Шчарай юных артыстаў з Гродна, Слоніма, Ваўкавыска, Шчучына, Іўя, Ліды, Бераставіцы і Дзятлава, якія пакажуць за дзень 11 спектакляў на беларускай і рускай мовах.

Праграма фестывалю
Падвядзенне вынікаў, узнагароджанне пераможцаў і закрыццё фестывалю пройдзе з 18.30 да 19.30 у вялікай зале Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку.