
Канфіскаваны "Форд"
Пра гэта паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
31-гадовага жыхара Слоніма затрымалі на дарозе “М11”, калі ён рухаўся з на сваім “Фордзе-Фіесце” з гербам “Пагоня” на капоце і выявай бел-чырвона-белага сцяга на кузаве шляхам наклейвання дзвюх белых палос на чырвонай фарбе машыны.
На слонімца склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаванне.
Суд прысудзіў яму 7 сутак арышту і канфіскацыю аўтамабіля як прадмета правапарушэння.
Фота УУС Гродзенскага аблвыканкама