
За першыя шэсць дзён красавіка на Гродзеншчыне было зарэгістравана 19 злачынстваў, звязаных з крадзяжом грошай з карт-рахункаў банкаўскіх картак з выкарыстаннем інтэрнэту, канстатуе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У большасці выпадкаў пацярпелыя сталі ахвярамі так званага вішынгу, калі махляры выманьваюць інфармацыю і рэквізіты картак падчас тэлефоннай размовы.
Праваахоўнікі засцерагаюць карыстальнікаў банкаўскіх карт перадаваць іншым асобам персанальную інфармацыю і коды доступу і нагадваюць, што работнікі банкаў не маюць права ведаць такую інфармацыю.