Наверх
Слоним
ясно
10 °C
Зельва
ясно
10 °C
Волковыск
ясно
10 °C
Мосты
ясно
11 °C
Дятлово
ясно
11 °C
Барановичи
ясно
9 °C
EUR 3.0615
USD 2.5354
RUB(100) 3.4206
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Міліцыя правярае сельгапрадпрыемствы

17 апреля 2021 10:41
Поделиться:

Кінутая тэхніка

Рэйдавыя групы абласной міліцыі працягваюць праверку сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Гродзеншчыны, пачатую перад вясновымі палявымі работамі.

З трактарыстамі

15 красавіка рэйдавая група пабывала ў гаспадарках Воранаўскага і Шчучынскага раёнаў, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Правады на зямлі

І вось якія парушэнні былі выяўленыя падчас рэйду.

Электра…

У вёсцы Пагародна Воранаўскага раёна трактар 2011 года выпуску, які лічыцца працоўным, быў разабраны і кінуты ў хлеў.

У кабіне МАЗа

Падобная гісторыя мела месца ў вёсцы Першамайск — там кінутымі знайшлі дзве машыны ВАЗ і прычэп-бочку для пітной вады.

Праверка

Таксама ў Пагародне не зусім выконваюцца правілы медыцынскага агляду вадзіцеляў — не ўсіх прапускаюць праз алкатэстар. У выніку ў аднаго з механізатараў на працоўным месцы падчас рамонту трактара алкатэстар паказаў 0,5 прамілі алкаголю ў крыві.

На алкатэстары

У Першамайску ў гаспадарцы выявілі, што не запаўняюцца пуцявыя лісты, што стварае спрыяльныя ўмовы для крадзяжу і спісвання паліва.

Стой!

У Тым жа Першамайску на зямлі ляжалі электрычныя правады, па якіх хадзілі людзі і ездзіла тэхніка. Праўда, не пад напружаннем.

З трактарыстамі

У Лідскім раёне на рабочага пры закрыванні ўпалі няспраўныя секцыйныя вароты і траўмавалі яго. Супраць памочніка брыгадзіра, які адказны за гэтыя вароты, узбуджана крымінальная справа, канстатуе рэсурс абласной міліцыі.

Бочка

Фота УУС Гродзенскага аблвыканкама

Наш канал в Telegram